Categories: Грамадства

Як стаць упэўненым у сабе?

Шмат людзей адчуваюць няўпэўненнасць у сабе. Мабыць няма ніводнага чалавека, хто б ніколі не сутыкаўся з такой праблемай.

Пачнем з пачатку. Прычыны такой неўпэўненнасці – гэта і ёсць тое, з чым нам трэба змагацца. Сярод іх:

  • Страх зрабіць штосьці не так (падацца смешным, не спадабацца камусьці, страх выказаць сваё меркаванне і гэтак далей)
  • Прыніжаная самаацэнка.
  • Фізічны дыскамфорт.
  • Дзіцячы стэрэатып паводзін.
  • Жаданне заўсёды атрымліваць хвалу дзеянняў.

Такім чынам, як стаць стаць больш упэўненным у сабе, калі:

1. Вы пужаецеся зрабіць штосьці неправільна. Запомніце, няма адзінага варыянту паводзін, няма адзінага правільнага меркавання. Для кагосьці вы заўжды няправы, хтосьці вас зразумее. Таксама навучыцеся смяяцца з сябе, калі трапляеце ў нейкае няёмкае становішча. Так вы не будзеце крыўдзіцца на іншых людзей, сваіх сяброў і сваякоў.

2. У вас прыніжаная самаацэнка. Вам прыйдзецца яе падвышаць ((: Калі вам не падабаецца ваша знешнасць, прывядзіце сябе ў парадак. Калі вы думаеце, што нічога не ўмееце – самы час навучыцца. Падыміце сабе ў сваіх вачах!

3. Фізічны дыскамфорт. Калі вы хвалюецеся, хвалюецца і вашае цела. Рукі, калені дрыжаць, а дыханне пачашчанае. Калі вы гэта заўважылі, супакойцеся, лічыце да 10, закройце вочы. Калі вам не падабаецца вашае цела, слабасць, нязграбнасць – займіцеся танцамі, спортам.

4. Вы паводзіце сябе, як дзіця. У тым сэнсе, што вы хочаце прытрымлівацца радаў бацькоў і сваякоў, старэйшых, вы баіцеся зрабіць штосьці, што не спадабаецца старэйшаму пакаленню. Зразумейце вы жывяце ў іншы час і гэта яшчэ пытанне, хто каму мусіць даваць парады.

5. Не думайце, што калі вы не атрымаеце ад кагосьці нейкай пахвалы – вы абавязкова зрабілі штосьці неправільна. Гэта далёка не так. Дарэчы, навучыцеся хваліць самі сябе (толькі не перашчаруйце ((: )

Darya

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

7 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

9 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago