Наша Мова

З’явіліся ўлёткі кампаніі “Наша мова”

Кампанію “Наша мова” праводзіць моладзевая ініцыятыва “Аазіс” пры падтрымцы АРР “Дзедзіч”. Асноўная мэта – гэтай кампаніі – папулярызацыя беларускай мовы.

Ва ўлётках паведамляеца пра складанае становішча нашай роднай мовы на сучасным этапе. Тыя, хто атрымаюць такую ўлётку таксама атрымаюць прапанову падпісацца за тое, каб беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, ва ўлётцы ёсць тэкст на расейскай мове, які можна перакласці на беларускую (куды дасылаць пераклады пазначана ў самой улётцы) і атрымаць арыгінальны значак з лагатыпам кампаніі “Наша мова”.

Фота: old.euroradio.fm

Фота: old.euroradio.fm

Пакінуць адказ