Наша Мова

Акцыя “Спявай па-беларуску!” прайшла ў Берасці

Сёння ў  межах кампаніі “Наша мова” Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” правяло  акцыю “Спявай па-беларуску!”.

Акцыя адбылася на галоўнай пешаходнай вуліцы горада. Першапачаткова ўдзельнікаў было не шмат, але літаральна праз некалькі хвілін сітуацыя змянілася. Да актывістаў “Дзедзіча” пачалі далучацца мінакі. Некаторыя з іх  не проста атрымлівалі асалоду ад песень на беларускай мове, але яшчэ і спявалі разам.

Акцыя “Спявай па-беларуску!” у Берасці

Акцыя “Спявай па-беларуску!” у Берасці

Падчас акцыі на Савецкай можна было пачуць песні такіх вядомых гуртоў як “Песняры”, “Сябры”, “B:N”, “N.R.M” ды  інш.

Акцыя “Спявай па-беларуску!” у Берасці

Акцыя “Спявай па-беларуску!” у Берасці

Беларуская мова знаходзіцца сёння ў цяжкім стане, і гэта – факт. Яна не развіваецца і робіцца толькі мовай літаратурнай, эфірнай не ў шырокім сэнсе. Таму дзейнасць кампаніі “Наша мова”, асноўнай мэтай якой з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы, накіравана на перамены ў гэтай галіне.

Пакінуць адказ