Семінар па правах інвалідаў

Абмеркаваць правы інвалідаў і даведацца пра шляхі іх абароны берасцейцы змогуць на семінары ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

На семінар запрашаюцца прадстаўнікі мясцовай улады і дзяржаўныя арганізацыі сацыяльнай аховы, сябры арганізацый людзей з інваліднасцю, прадстаўнікі грамадскасці і іншыя зацікаўленыя асобы.

Пра арганізацыю кампаній і праектаў па абароне правоў інвалідаў распавядзе каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

На працягу ўсяго інфадня будзе працаваць бясплатная юрыдычная кансультацыя для людзей з інваліднасцю.
Да таго ж будуць прадстаўленыя некаторыя інфармацыйныя матэрыялы, кнігі, буклеты.

Інфармацыйны дзень адбудзецца ў сераду 1 лютага з 11.00 да 15.00 у кавярні “Фея” (Пушкінская 16/1).

Праграма інфармацыйнага дня:
10.30 – 11.00 рэгістрацыя ўдзельнікаў
11.00 – 11.10 прадстаўленне
11.10 – 13.00 выступ каардынатара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргея Драздоўскага
13.00 – 13.30 кава-паўза
13.30 -14.30 адказы на пытанні, дыскусія
14.30 абед

Семінар у Брэсце адбудзецца у рамках інфармацыйнага тура па Беларусі Офіса па правах людзей з інваліднасцю.

Для атрымання большай інфармацыі і для акрэдытацыі неабходна даслаць заяву на e-mail: info@disright.org альбо патэлефанаваць на нумар +375 25 9090602.

Падрабязнасці на сайце Офіса www.disright.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

19 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago