Categories: Еўраклуб

Пачаўся малы прыгранічны рух

З 1 лютага ў Беларусі і Латвіі пачалася выдача дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы паміж дзвюма краінамі. Такая працэдура прадугледжана Пагадненнем аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый дзвюх краін.

Міжурадавае пагадненне было падпісана ў Рызе 23 жніўня 2010 года. 1 снежня 2011 ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся абмен пісьмовымі паведамленнямі пра выкананне Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення дакумента ў сілу. З гэтага дня мясцовыя органы ўлады пачалі фарміраванне спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў.

У сувязі з пачаткам малога прыгранічнага руху для аператыўнага інфармавання насельніцтва Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі стварыў адмысловы інтэрнэт-рэсурс www.traffic.gpk.gov.by. Ён змяшчае асноўныя паняцці аб малым памежным руху, пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія ўваходзяць у прыгранічныя тэрыторыі, пералік дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы, і іншыя матэрыялы.

Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі і Латвіі будуць наведваць прыгранічныя тэрыторыі без віз па дазволах на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне. Гэты дакумент будзе выдавацца на падставе спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый: для Беларусі – у генконсульстве ў Даўгаўпілсе; для Латвіі – у консульстве ў Віцебску.

Пад дзеянне пагаднення падпадаюць жыхары прыгранічных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на іх не менш за адзін год, а таксама вядучыя сумеснае з імі хатнюю гаспадарку жонкі, бацькі, бабкі, дзяды, непаўналетнія дзеці, непаўналетнія усыноўленыя і удачароныя, якія знаходзяцца пад апекай непаўналетнія дзеці, непаўналетнія ўнукі, непаўналетнія праўнукі, нават калі яны пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі менш за адзін год.

Сярод падстаў для выдачы дазволу: арганізацыя ці ўдзел на рэгулярнай аснове ў культурных, адукацыйных, навуковых і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца органамі ўлады і ўстановамі дзяржаў бакоў; валоданне нерухомасцю; наведванне сваякоў; цяжкае захворванне або смерць сваякоў; наведванне месцаў пахавання сваякоў; атрыманне медыцынскай дапамогі ; удзел у мерапрыемствах, звязаных з мясцовымі традыцыямі і правядзеннем рэлігійных абрадаў; ажыццяўленне рэгулярных кантактаў у сферы гаспадарчай дзейнасці без права вядзення працоўнай дзейнасці.

За разгляд хадайніцтва аб выдачы дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне спаганяецца збор у памеры 20 еўра. Ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.

Жыхарам памежных тэрыторый дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне будуць выдавацца з тэрмінам дзеяння ад аднаго года да пяці гадоў, але не звыш тэрміну дзеяння сапраўднага праязнога дакумента. Сумарны тэрмін знаходжання на прыгранічнай тэрыторыі дзяржавы другога боку на працягу тэрміну дзеяння дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне не можа перавышаць 90 дзён на працягу 6 месяцаў.

Пад дзеянне малога прыгранічнага руху падпадаюць жыхары населеных пунктаў Бігосаўскі, Чапаеўскага, Сар’янскага, Асвейскага, Кохановічскага, Бялькоўшчынскага сельсаветаў Верхнядзвінскага раёна, горада Верхнядзвінска, Павяцкага, Перабродзкага, Даўгінаўскага, Мёрскага, Новапагосцкага, Туркаўскага сельсаветаў Міёрскага раёна, горада Мёры, Друеўскага, Плюсскага, Слабодкаўскага , Опсаўскага, Далёкаўскага, Ахремаўскага, Ахрэмавіцкага, Мяжанскага, Цяцеркаўскага, Відзаўскага сельсаветаў Браслаўскага раёна, горада Браслаў, пасёлка Відзы.

Паводле БелаПАН

Latvija

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago