Categories: Грамадства

Берасцей- шчына апошняя па ўзроўню заробку

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Берасцейская вобласць па ўзроўню заробку апынулася на апошнім месцы ў Беларусі.

Як адзначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Міхаіл Аксяневіч, асабліва нізкія заробкі застаюцца ў сельскай гаспадарцы, і нават гэтыя грошы (напрыклад, у некаторых гаспадарках Ганцавіцкага раёна працаўнікі атрымоўвалі каля 200 тысяч рублёў) выплачваліся несвоечасова.

Чыноўнік таксама прызнаў, што калі мінулай восенню непрацуючым пенсіянерам была выдаткавана матэрыяльная дапамога ў памеры 500 тысяч рублёў на закуп гародніны, высветлілася, што існуючыя базы дадзеных тых, хто можа разлічваць на такую дапамогу, страцілі сваю актуальнасць, і гэта выклікала шматлікія канфліктныя сітуацыі.

Дарэчы, акрамя таго, што ў Берасцейскай вобласці самы нізкі ўзровень заробкаў, тут назіраецца і самы высокі працэнт малазабяспечанага насельніцтва. У той жа час колькасць заяваў на атрыманне адраснай дапамогі скарацілася. Чыноўнікі гадаюць: ці то ў многіх  людзей ёсць схаваныя даходы, або яны проста не вераць у тое, што дзяржаўныя ўстановы  акажуць падтрымку.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Groshy

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago