Наша Мова

Чытайце класіку беларускай літаратуры ў берасцейскіх аўтобусах!

У рамках кампаніі “Наша мова” Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” зладзіла чарговую акцыю.

Зараз пад час доўгіх паездак у аўтобусах людзі апроч рэкламы змогуць пачытаць у грамадскім транспарце і класікаў беларускай літаратуры: урыўкі з твораў Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава.

Галоўная мэта акцыі – папулярызацыя беларускай мовы і культуры. “Дзедзіч” спадзяецца, што людзі, прачытаўшы цікавыя ўрыўкі, захочуць прачытаць творы цалкам, а надалей і іншыя творы нашай багатай літаратуры.

Кіраўніцтва аўтобуснага парку пазітыўна паставілася да акцыі – ўрыўкі з’явіліся на пяці аўтобусных маршрутах.

Пакінуць адказ