Сайт posobniki.com папоўніў спіс асобаў, якія на думку наведвальнікаў гэтага рэсурсу, прычыніліся да палітычных рэпрэсіяў у дачыненні да берасцейскіх студэнтаў. Сярод іх апынуліся трое супрацоўнікаў берасцейскіх ВНУ.
Як сцвярджаюць аўтары сайта, Мароз Міхаіл Фёдаравіч, намеснік дэкана факультэта Водазабеспячэння і гідрамеліарацыі Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, падчас правядзення маўклівай акцыі ў горадзе 29 чэрвеня 2011 года прысутнічаў каля плошчы з мэтай выяўлення студэнтаў БрДТУ, і далейшага ціску на іх.
За прымушэнне студэнтаў факультэта электронна-інфармацыйных сістэм БрДТУ, якія пражываюць у інтэрнаце, ў датэрміновым галасаванні папоўніў спісы падсобнікаў дэкан факультэта – Ракецкі Валерый Міхайлавіч.
Пасля падзей 19-20 снежня 2010 года з БрДУ імя А.С. Пушкіна была адлічана студэнтка 2-га курса Аліна Літвінчук. Да яе адлічэння спрычыніўся” дэкан факультэта замежных моў Севярын Сяргей Мікалаевіч. Таму ён таксама апынуўся сярод падсобнікаў.
Паводле: posobniki.com.