Categories: Еўраклуб

ЕГУ запрашае на дні адчыненых дзвярэй

Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільнюсе запрашае старшакласнікаў і выпускнікоў школ, ліцэяў, гімназій, а таксама студэнтаў з Беларусі і Літвы прыняць удзел у вясновых днях адкрытых дзвярэй “Універсітэцкія канікулы ў ЕГУ”.
Удзельнікам будзе прапанавана магчымасць на працягу наведаць па выбары лекцыі і семінары па вывучаемым студэнтамі бакалаўрскай школы прадметах (паводле вучэбных планах бакалаўрскіх праграм, у тым ліку штодзённыя заняткі па замежных мовах) і прыняць у іх актыўны ўдзел.

Акрамя таго, прадугледжана шырокая культурная праграма, якая ўключае экскурсіі па Вільнюсе, наведванне музеяў і выстаў. Універсітэт аказвае дапамогу ў рассяленні ў інтэрнат. Астатнія выдаткі пакрываюць ўдзельнікі.

У суботу (31 сакавіка) у навучальным корпусе ЕГУ пройдзе выстава бакалаўрскіх і магістарскіх праграм ЕГУ, дзе Вы зможаце даведацца ўсё аб навучанні ва універсітэце з першых вуснаў, пагутарыўшы з кіраўнікамі ўніверсітэта і бакалаўрскіх / магістарскіх праграм, са студэнтамі і выкладчыкамі.

У нядзелю (1 красавіка) у абітурыентаў будзе магчымасць здаць экзамен па эсэ або кампазіцыі, ацэнка па якім будзе залічана (у выпадку, калі яна задаволіць абітурыента) у якасці экзаменацыйнай пры паступленні ў ЕГУ.

Магчыма ўдзел як у поўным фармаце (26/03 – 2012/04/01), так і ў скарочаным (толькі выходныя). Фармат паказваецца пры рэгістрацыі.

Дэдлайн: 18 сакавіка (толькі для тых, хто ўжо мае візу і каму не патрэбна візавая падтрымка).

Электронная форма рэгістрацыі

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца: opendoors@ehu.lt

Паводле АМП

EHU

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago