DzeЦікава & Ко

Паездка ў зону адсялення ЧаАЭС з Дзедзічам

26 красавіка спаўняецца 26 год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. АРР “Дзедзіч” прапануе адзначыць гэтую дату азнаямляльнай экскурсіяй па закінутых вёсках чарнобыльскай зоны.

Экскурсія ў бліжэйшую зону адсялення адбудзецца 21-22 красавіка. Выезд з Берасця ў пятніцу (20.04), у 19-00. Вяртанне ў Берасце ў панядзелак (23.04), у 7-40.

Падчас паездкі плануецца наведаць мясціны, якія пацярпелі ад аварыі, даведацца пра саму трагедыю, пра прычыны і наступствы, пазнаёміцца з ліквідатарамі. Будзе магчымасць наведаць закінутыя вёскі, пагутарыць з людзьмі, якія працягваюць жыць у зоне адсялення. Начлег адбудзецца ў намётах каля вогнішча.

Па выніках экскурсіі адбудзецца конкурс фотаздымкаў, зробленых падчас паездкі. Таму бярыце з сабой фотаздымачы. Таксама пасля сярод удзельнікаў экскурсіі будзе абвешчаны конкурс творчых прац (эсэ, нарысаў, апавяданняў і г.д.). Пераможцы абодвух конкурсаў будуць уганараваныя памятнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

Увага! Экскурсія адбудзецца не па горадзе Прыпяць, а толькі па бліжэйшых закінутых вёсках! Бяспека перадусім!

Кошт паездкі: 160.000. Сюды ўваходзіць: праезд цягніком у абодва бакі (Берасце-Гомель, Гомель-Берасце), экскурсійны бус.
Харчаванне трэба браць з сабой. Але на агульную вячэру і дыстыляваную ваду бярыце яшчэ каля 30.000.

Калі Вы жадаеце паехаць, звяртайцеся па тэлефоне (029) 228-11-25 (Ірына), ці перахадзьце сюды і націскайце “дакладна пайду” – тады мы самі звяжымся з Вамі.

Пакінуць адказ