Categories: Грамадства

У Берасці ўшанавалі памяць ахвяраў выбуху ў менскім метро

На галоўнай плошчы ля “нулявога” кіламетру з’явіліся кветкі і лампадкі ў памяць ахвяраў выбуху ў менскім метро, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Такім чынам жыхары Брэста ўзгадалі ахвяраў тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая”  і выказалі сваю салідарнасць са сваякамі загінуўшых і параненых.

Разам з тым было адзначана, што гэтая трагедыя пакінула шмат пытанняў, адказы на якія не былі атрыманыя падчас суду над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым. “Нават страшна ўявіць сабе, што за гэтае злачынства маглі быць расстраляныя невінаватыя людзі, і таму колькасць ахвяраў павялічылася”, – кажа адзін з ініцыятараў акцыі памяці Ігар Маслоўскі.

Каб не прыцягваць увагу праваахоўных органаў, якія маглі не дазволіць запаліць свечкі і ушанаваць памяць загінуўшых, час і месца сустрэчы з гэтай нагоды арганізатары акцыі ў Брэсце захоўвалі ў таямніцы. Само мерапрыемства прайшло без інцыдэнта.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр “Вясна”

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago