Дзедзіч запрашае журналістаў на працу

АРР “Дзедзіч” запрашае на працу маладых журналістаў для напісання навін на сайт https://dzedzich.org.
Адкрытыя 3 вакансіі для асвятлення наступных накірункаў жыцця грамадства (у першую чаргу моладзі) ў Берасці:

  1. Асвятленне культурных падзей (канцэрты, імпрэзы, шоў, кіно),
  2. Асвятленне спартовых падзей (матчы мясцовых каманд, чэмпіянаты, магчымасці для актыўнага адпачынку, агляды мясцовых клубаў для заняткаў рознымі відамі спорту, здаровы лад жыцця),
  3. Адукацыя і працаўладкаванне моладзі (дзе і як можна зарабіць у Берасці, магчымасці для пошуку працы і падпрацоўкі ў час вакацыяў, адукацыйныя праграмы для моладзі ў Беларусі і Еўропе, навіны з жыцця берасцейскіх навучальных устаноў).

Для працы “Дзедзіч” прадстаўляе наступныя магчымасці:

  • няпоўны працоўны дзень: 2-3 гадзіны (час працы выбіраеш сам);
  • доступ да кругласутачнага інтэрнэту ў офісе “Дзедзіча”;
  • фотаапарат і відэакамеру;
  • удзел у разнастайных навучальных праграмах і стажыроўках у рэдакцыях беларускіх і еўрапейскіх СМІ;
  • праца ў камандзе маладых крэатыўных людзей.

Заробак: ад Br 15.000 за адну навіну (не менш за 30 навін у месяц).

У конкурсным адборы могуць удзельнічаць маладыя людзі, якія цікавяцца журналістыкай і адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • Месца жыхарства: г. Берасце,
  • Узрост: ад 18 да 26 гадоў,
  • Веданне беларускай мовы,
  • Пісьменнасць,
  • Вышэйшая ці няскончаная вышэйшая адукацыя (студэнт ВНУ).

Вітаецца досвед журналісцкай працы. Вітаецца (але не абавязкова) знаёмства з асноўнымі прынцыпамі інтэрнэт-журналістыкі (вядзенне блогаў, інтэрнэт-старонак, і да т.п.).

Для ўдзелу ў конкурсы неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: dzedzich@dzedzich.org не пазней за 20 траўня 2012г.

Анкету можна спампаваць па гэтай спасылцы: Ankieta na pracu.

Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца дасланне разам з анкетай двух Вашых асабістых (ці ў суаўтарстве) лепшых журналісцкіх матэрыялаў, выкананых за апошнія 6 месяцаў (рэпартаж, навіна, інтэрв’ю, расследаванне, нарыс, фельетон, інш.), нават калі яны не былі нідзе апублікаваныя.

dzedzich

View Comments

  • Добры шанец для студэнтаў трошкі заработаць. Але мне здаецца, кошт за артыкул павінен быць разгледжаны з пункту гледжання яго цікавасці (як шмат чалавек зайшло, каб паглядзець). Бо на артыкул можна затраціць 1 гадзіну, а можна і цэлы дзень, здабываючы матэрыялы і г.д.

  • Мы пазначылі мінімальны кошт. Каб яму адпавядаць, трэба проста быць пісьменным :)
    А далей - усё залежыць ад якасці і наведвальнасці.

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago