У галаве чалавека могуць быць розныя ўяўленні, акрамя таго, яны могуць быць жывымі і ладзіць між сабою гульні. Такія гульні адлюстраваў мастак Вадзім Свірыдаў у сваіх творах. Атрымаць ад іх асалоду можна будзе 4 чэрвеня ў Берасці а 11 гадзіне.
Выстава будзе праходзіць у зале абласной бібліятэкі імя Горкага. На выставе прадстаўлены акварэлі, выкананыя ў своеасаблівай аўтарскай манеры. Некаторыя карціны Вадзіма Свірыдава намаляваныя ў стылі аква ф’южн.
Сам мастак сцвярджае, што знаходзіцца у творчым пошуку.
Гэта першы раз, калі карціны Свірыдава выстаўляююца ў Берасці. Што дзіўна, таму што яго многія работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Францыі, Грэцыі, ЗША, Расіі і Украіны.
Родам Свірыдаў з Віцебскай вобласці, але значную частку свайго жыцця ён правёў менавіта на Берасцейшчыне.
Паводле блогу Берасцейскай абласной бібліятэкі.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…