Дзедзіч запрашае ў летнік “Залессе-2012”

АРР “Дзедзіч” запрашае маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі да ўдзелу ў добраахвотніцкім летніку “Дом еўрапейскіх сустрэч – 2012”, які пройдзе ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна з 23 па 29 ліпеня.

Восенню 2008 года ў гэтай вёсцы намаганнямі сяброў “Дзедзіча” быў знойдзены і выкуплены прыгожы дом 1931 года пабудовы. Ужо 4 гады паступова, але мэтанакіравана вядуцца будаўнічыя працы па стварэнні грамадскага асяродка для адукацыйных, культурных, спартыўных і экалагічных імпрэз, летнікаў, семінараў, канферэнцый, музычных фэстаў, у якіх будзе браць удзел моладзь з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Еўрапейскі дом мы можам пабудаваць разам!!!

Актыўных і пазітыўных маладых людзей з усіх рэгіёнаў Беларусі запрашаюць далучыцца да працы ў летніку, каб стаць надалей ганаровымі і заўсёды жаданымі гасцямі “Еўрапейскага дому”.

Як усё будзе адбывацца?

З 23 ліпеня пачынае працу намётавы гарадок вакол аб’екта рэканструкцыйна-будаўнічых прац.

Летнік “Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч” гэта:

  • – працы на аб’екце 3-4 гадзіны ў дзень (гл. распарадак дня);
  • – сустрэчы з вядомымі творчымі асобамі;
  • – вандроўка ў Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім касцёлам);
  • – вандроўка ў Ставы (святая крыніца);
  • – свята вады і агня на возеры Катэра;
  • – вечаровы Open Air;
  • – дэбаты;
  • – прыемныя размовы і летнія раманы )))

Каб патрапіць на летнік, трэба:

  • быць авантурным, прыемным, разумным, крэатыўным і вясёлым чалавекам;
  • запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by да 15 ліпеня;
  • прыехаць;
  • і застацца ў ганаровай кнізе сябрам “Еўрапейскага дома” назаўжды!!!

Арганізатары летніка забяспечваюць:

  • – праезд з Берасця і назад;
  • – размяшчэнне (у намётах);
  • – харчаванне.

Пытанні, заяўкі і анкеты прымаюцца да 15 ліпеня на электронную скрыню: dzedzich@tut.by.

Тэлефоны для дадатковай інфармацыі: 8(029)724-21-16, 8(029)660-57-41 (Дзмітрый).

Паглядзець фота з папярэдніх летнікаў: тут і тут і тут і тут.

Спампаваць анкету-заяўку на ўдзел у летніку: тут.

Спампаваць распарадак дня: тут.

Спампаваць правілы ўдзелу ў летніку: тут.

Перайсці да мерапрыемства “Укантакце”: тут.

Відэафільм пра АРР “Дзедзіч” на тэлеканале “Белсат” расказвае ў тым ліку і пра Дом еўрапейскіх сустрэч:

А тут можна паглядзець home-відэа з летніка “Залессе-2011”, каб адчуць яго атмасферу:

dzedzich

View Comments

  • //когда жЪ уж закончите строительство?)..желаю вам сил и скорейшего сотворения желаемого!!)

    • Плануем у 2014-м распачаць эксплуатацыю.
      Бюджэтныя абмежаванні не дазваляюць будаваць хутчэй :)
      Дзякуй за добрыя пажаданні!

Recent Posts

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 дні ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

5 дней ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

5 дней ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

6 дней ago

4 экскурсіі, на якія ты павінен абавязкова схадзіць, калі ўпершыню прыехаў у Берасце

Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…

2 тыдні ago

Манастыр Бернардзінак у Берасці. Што мы пра яго ведаем?

У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…

2 тыдні ago