Categories: Грамадства

У Брэсце працягваецца змаганне за даступныя кошты на жыллё

Сябру Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандру Дзенісенку адмоўлена ў задавальненні нагляднай скаргі на рашэнне Брэсцкага абласнога суда, які не знайшоў парушэнняў у дзеяннях мясцовых уладаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Размова ідзе пра забаронены ў абласным цэнтры пікет, мэтай якога было прыцягнуць увагу грамадскасці да невыканання артыкула Канстытуцыі Беларусі, што гарантуе права на даступнае жыллё.

Актывіст партыі “Справядлівы свет” мяркуе, што напярэдадні выбараў уладам увогуле не хочацца, каб узнімаліся набалелыя праблемы, што хвалююць многіх людзей. “Калі казаць пры кошты на жыллё, дык нават атрымаўшы заробак у 500 даляраў ЗША, мала хто здолее пабудаваць ці купіць кватэру, якая зараз каштуе каля 100 тысяч даляраў”, – адзначае Аляксандр Дзенісенка. Ён мае намер працягваць абскарджваць рашэнне пра забарону пікету і наступным крокам будзе зварот у Вярхоўны суд РБ.

Крыніца: spring96.org

 

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago