Categories: Еўраклуб

Конкурс для фатографаў з Беларусі

Абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі.

У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» (www.goethe.de/minsk) і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі. Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer (www.kehrerverlag.com), будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г.Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012г..

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • узрост да 35-ці гадоў уключна
  • беларускае грамадзянства
  • фота-праект выкананы асабіста аўтарам
  • калектыўныя заяўкі не разглядаюцца

Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:

  1. Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка), да 20 фотаздымкаў у праекце, памер фотаздымка: 1000 px па большым баку. Кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве (ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: “Belaruskae_vojska”;
  2. Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на беларускай мове;
  3. Біяграфія ўдзельніка;
  4. Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі;

Усе матэрыялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве (ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: “Jakub_Kolas.zip”.

Заяўкі чакаюць на email belarusyoungphotography@gmail.com
не пазней за 20.08.12.

Усе пытанні па праекту, можна накіроўваць Андрэю Лянкевічу на liankevich@gmail.com

Паводле generation.by

madeinbelarus

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago