Categories: Грамадства

У Берасці вызначаны месцы для агітацыі

Паводле рашэння Берасцейскага гарвыканкама, ў Ленінскім раёне Берасця будзе шэсць пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты ў паведамляльным парадку могуць ладзіць масавыя мерапрыемствы на адкрытым паветры, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Чатыры з іх месцяцца каля крамаў, яшчэ па адной –  на плошчы Свабоды і ў скверы імя Іконнікава. Маскоўскі раён Берасця значна большы па сваіх памерах, аднак гарадскія ўлады дазволілі праводзіць аналагічныя акцыі толькі на дзевяці пляцоўках: у асноўным гэта – спартовыя аб’екты альбо абмежаваныя месцы ў парках і скверах.

Адначасова гарвыканкам зацвердзіў пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі. У гэтым спісе дамінуюць школы, гімназіі і ўстановы культуры, а ў адзіным выпадку размова ідзе пра інтэрнат ААТ “Берасцейскі камбінат будаўнічых матэрыялаў”.

Што тычыцца выдзялення месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, дык іх можна будзе выкарыстоўваць на выбарчых участках, рэкламных тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў і каля пад’ездаў жылых дамоў, а таксама ў аб’ектах гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг (аднак для гэтага трэба будзе ўзгадніць адпаведнае пытанне з кіраўнікамі устаноў).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago