Categories: Грамадства

Пра Алеся Бяляцкага распавялі ў сталіцы Тайланду

Супрацоўнік офіса Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Бангкоку Шывэй Йэ даведаўся з прэсы аб тым, што ў горадзе адбудзецца вечар па правах чалавека ў Беларусі, і наведаў мерапрыемства, каб звярнуць увагу на сітуацыю з палітвязнем, віцэ-прэзідэнтам FIDH Алесем Бяляцкім. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Вечар, прысвечаны абмеркаванню сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, ладзіла трупа Свабоднага тэатра, якая прыехала ў Тайланд таксама для азнаямлення з досведам барацьбы супраць смяротнага пакарання. На мерапрыемства Шывэй Йэ прыйшоў у саколцы з выявай Алеся Бяляцкага і з постэрам з патрабаваннем вызвалення старшыні ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнта FIDH, які вывесіў ля сцэны. Паводле яго слоў, удзельнікі Свабоднага тэатра былі вельмі гэтаму рады і, распавядаючы прысутным пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, асобна спыніліся на сітуацыі з Алесем Бяляцкім. Зала была запоўнена цалкам.

“Шоу беларускай трупы працягваецца, нягледзячы на небяспеку” – пад такой назваю ў адной з галоўных тайландскіх газет выйшаў артыкул, у якім распавядаецца пра дзейнасць і пераслед Свабоднага тэатра з боку беларускага рэжыму, і пра сітуацыю ў Беларусі ўвогуле.

“Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю на працягу 18 гадоў. Зараз у яго чацвёрты пяцігадовы тэрмін пасля аспрэчваемых вынікаў выбараў, ён мае цесныя сувязі і падтрымку ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна”, – піша выданне і, спасылаючыся на такія арганізацыі, як “Вясна”, Беларускі Дом правоў чалавека, FIDH, Фонд Дамоў правоў чалавека, Human Rights Watch і Amnesty International, далей пералічвае асноўныя праблемы сённяшняй Беларусі: палітычныя вязні, пераслед актывістаў грамадзянскай супольнасці, наяўнасць “чорных спісаў” у краіне, смяротнае пакаранне.

Крыніца: spring96.org

 

 

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

18 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago