Categories: Грамадства

Вынікі назірання за першым днём датэрміновага галасавання

Справаздача па выніках назірання за першым днём датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

200 кароткатэрміновых і 95 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 150 выбарчых участках на ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых населеных пунктах.

Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца, з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 2,3 % ад 6 349 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны) і дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання.

Дыяграма адлюстроўвае інфармацыю са 150 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 19 верасня.

 

Выяўленыя парушэнні

*Інфармацыя з 102 выбарчых участкаў, апрацаваная на 10.00 раніцы 19 верасня:

па падліках назіральнікаў удзел у датэрміновым галасаванні прынялі 3221 чалавек

па дадзеных УВК удзел у датэрміновым галасаванні прынялі 3346 чалавек

 

Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра вынікі назірання.

Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (spring96.org) і РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (belhelcom.org).

elections2012.spring96.org

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago