Categories: Грамадства

Праявіце салідарнасць з “ARCHE”!

Часопіс “ARCHE”, адзіны ў краіне “тоўсты” штомесячны недзяржаўны часопіс на беларускай мове, які рэгулярна і бесперапынна выходзіць з 1998 г., апынуўся пад пагрозай. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна“.

Пачынаючы ад 14 верасня, калі ў Гродне быў затрыманы тагачасны галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання.

З аднаго боку, ідзе “паглыбленая” праверка гаспадарчай дзейнасці часопіса Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, з другога – Беларускае тэлебачанне вуснамі вядучых і карэспандэнтаў праграмы крымінальнай хронікі “Зона Х” пачало кампанію шальмавання выдання і яго асноўных супрацоўнікаў.

Сярод іншага сцвярджаецца, напрыклад, што „ARCHE” і персанальна яго былы галоўны рэдактар Булгакаў спрычыніліся да друкавання “палотнаў з прэтэнзіяй на экстрэмізм”. У той жа час добра вядома, што на старонках часопіса друкуюцца перадусім навуковыя і навукова-папулярныя тэксты беларускіх і замежных аўтараў, і канкрэтны змест выдання на працягу апошніх гадоў не выклікаў нейкіх істотных заўваг з боку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на гэта, пэўныя сілы сёння відавочна зацікаўленыя ў тым, каб Міністэрства інфармацыі скасавала пасведчанне аб рэгістрацыі часопіса і тым самым спыніла выпуск выдання. У такой сітуацыі мы заклікаем усіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з “ARCHE”, што, у прыватнасці, можна зрабіць шляхам напісання зваротаў на імя міністра інфармацыі А. В. Праляскоўскага (адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11).

Прыкладны змест хадайніцтва можа быць такі:

Паважаны Алег Вітольдавіч,

З праграмы беларускага тэлебачання “Зона Х”я з глыбокім засмучэннем даведаўся (лася), што разглядаецца пытанне аб скасаванні рэгістрацыі штомесячнага часопіса “ARCHE-Пачатак”. Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопіса несумненна стане вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

З павагай, (імя, прозвішча).

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago