Categories: Грамадства

У Гомелі збіраюць подпісы за захаванне драўлянай спадчыны

У Гомелі актывісты моладзевай краязнаўчай грамадскай арганізацыі «Талака», гарадской арганізацыі ТБМ, а таксама іншыя ініцыятывы і неабыякавыя грамадзяне збіраюць подпісы пад зваротам да ўладаў за захаванне ўнікальнай драўлянай забудовы, якая зараз руйнуецца ў цэнтры горада. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Таксама навуковы супрацоўнік філіялу Веткаўскага музею народнай творчасці Андрэй Скідан і група грамадзян падрыхтавалі прапанову да старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі. У лісце да старшыні гарвыканкаму гаворыцца, што ў гістарычным цэнтры Гомеля, па вуліцах Валатаўской і Парыжскай Камуны, размяшчаецца ўнікальная драўляная забудова мяшчанскага ўзору XIX – пачатку XX стагоддзя, вартая захавання і надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але ў адпаведнасці з генеральным планам развіцця Гомеля большасць драўляных будынкаў ідзе пад знос.«У сувязі з канфліктнай сітуацыяй вакол дадзенага пытання заклікаем неадкладна правесці адкрытае грамадскае абмеркаванне праблемы прадстаўнікамі гарвыканкама і грамадскасці. На гэтую сустрэчу мы бачым неабходнасць запрасіць усе зацікаўленыя бакі, сярод якіх прадстаўнікі музея гісторыі Гомеля, філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці, грамадскіх аб’яднанняў «Талака» і ТБМ, спецыялісты, навукоўцы, краязнаўцы, жыхары вуліц Валатаўская і Карла Маркса. Падкрэсліваем неабходнасць прысутнасці ўсіх вышэйпералічаных прадстаўнікоў, а таксама іншых даследчыкаў, якія пажадаюць прыняць удзел у абмеркаванні», – напісана ў звароце.

Пад лістом падпісаліся актывісты, навукоўцы, даследчыкі, журналісты.

Крыніца: spring96.org

Фота “Гомельская праўда”

Marta

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

10 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

12 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 тыдні ago