Грамадства

Віншавальная акцыя ў падтрымку палітвязняў. Далуйчася!

Напярэдадні Калядаў і Новага года гродзенскія праваабаронцы і маладафронтаўцы нагадваюць пра палітвязняў, якія чакаюць словы падтрымкі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

На думку прадстаўніка Беларускага Хельсінскага камітэта Рамана Юргеля, па Гродзенскай вобласці ўсцяж варта нагадваць людзям, што ёсць палітвязні, якія чакаюць волі, паведаміў ён “Радыё Рацыя”:

– Зараз вельмі важна маральна іх падтрымліваць, бо турма гэта не санаторый, таму кожны ліст, кожная паштоўка ім патрэбныя. Каб нашыя палітвязні ведалі, што іх падтрымліваюць, іх не забылі як актывісты так і простыя грамадзяне, так і выбаршчыкі. Вельмі важна пісаць паштоўкі не толькі з нагоды Дня правоў чалавека, але і з Новым годам і іншымі святамі.

Гродзенскія маладафронтаўцы арганізавалі віншавальную акцыю ў падтрымку палітвязняў, да яе далучаюцца вядомыя людзі абласнога цэнтра. Усе, хто жадае далучыцца да слоў іх падтрымкі, адрасы для карэспандэнцыі могуць знайсці па спасылцы. Тэлефон для тэлеграмаў – 166.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ