Categories: Грамадства

На патрабаванне моўнай роўнасці Салігорскі выканкам адказаў адпіскай

Намеснік старшыні Салігорскай гарадской арганізацыі “ТБМ” Уладзімір Масакоўскі звярнуўся да мясцовых уладаў з прапановамі, якія б на практыцы замацавалі роўны статус беларускай і рускай моваў. У адказ жа ён атрымаў чарговую бюракратычную адпіску. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У сваёй заяве на імя старшыні Салігорскага райвыканкама спадар Масакоўскі прапаноўваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця горада і раёна прывесці статус дзяржаўнасці беларускай мовы ў адпаведнасць з артыкулам 17 Канстытуцыі Беларусі. У якасці прыкладу дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзян у заяве былі згаданыя інфармацыйныя дарожныя указальнікі з надпісамі на двух мовах – рускай і англійскай.

Жадання ліквідаваць фактычна існуючую моўную няроўнасць улады не праявілі. Старшыня райвыканкаму Аляксандр Рымашэўскі на закіды Уладіміра Масакоўскага адказаў фармальнай спасылкай на заканадаўча замацаванае “усебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця”. Захванне статус-кво спадар Рымашэўскі аргументаваў юрыдычнымі хітрыкамі Закона “Аб мовах”, паводле якога “афіцыйныя назвы дзяржаўных органаў… даюцца на беларускай і (або) рускай мовах”.

Зрэшты, просьбу Маскоўскага паведаміць пра асобу, якая нясе адказансць за выкананне Закона “Аб мовах” ва ўстановах і суб’ектах гаспадарння горада і раёна, старшыня Салігорскага райвыканкаму наогул праігнараваў.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago