Categories: Грамадства

Брэст: падарункі на Дзень Волі беларуска- моўнаму класу ад Радыё Свабода

Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў Празе Аляксандр Лукашук павіншаваў вучняў адзінага ў Брэсце беларускамоўнага 2 “Б”  класа пачатковай школы № 34 з гадавінай Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Дзеці атрымалі ў падарунак торбачкі са сшыткамі ў наступны 3 клас, мастацкія кнігі, цукеркі і паштоўкі-віншаванні з Прагі, дзе Францыск Скарына выдаў першую кнігу на беларускай мове.

Па словах  бацькі аднаго з вучняў, Уладзіміра Вялічкіна, і дзеці, і бацькі выказалі ўдзячнасць Аляксандру Лукашуку і таксама павіншавалі яго з Днём Волі.

Аляксандр Лукашук ужо другі раз за гэты год шле падарункі сваім маленькім землякам, адданым беларусам. Першы раз ён павіншаваў іх з Калядамі.

Крыніца: spring96.org

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago