Categories: Грамадства

Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”

Такую выснову зрабіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” па выніках нядаўняга візіту ў сталіцу Еўразвязу, дзе ён браў удзел у працы канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэчаў. Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

“Для “Вясны” як праваабарончай арганізацыі важна, каб перадумовай для аднаўлення дыялогу паміж Беларуссю і Еўразвязам было вызваленне і рэабілітацыя палітычных вязняў. Самая галоўная задача для нас – каб яны выйшлі на волю. І, па-другое, каб яны маглі паўнавартасна ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны. Гэта азначае, што з іх павінна быць знятая судзімасць, якая, паводле закона, шмат у чым абмяжоўвае іх правы, у тым ліку палітычныя”, – падкрэслівае праваабаронца.

Гэтую пазіцыю Валянцін Стэфановіч агучваў у Бруселі, дзе ён сустракаўся ў прыватнасці з кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмарэкам і прадстаўнікамі офісу еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства Штэфана Фюле.

Што тычыцца пазіцыі Еўразвязу, то Стэфановіч адзначае, што зараз там існуе трэнд на аднаўленне дыялогу з беларускімі ўладамі. “Яны гавораць, што шмат хто разачараваны тым, што ўжытыя санкцыі не прывялі да вызвалення вязняў, што яны яшчэ больш ізалююць краіну, яшчэ больш накіроўваюць яе ў поле ўплыву Расіі”.

“З іншага боку, па выніках візіту ў Брусель я не бачу ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму. Ні ў каго там гэтых ілюзіяў няма. І крэдыт даверу Лукашэнкі і яго атачэння вельмі моцна падарваны пасля 19 снежня 2010 году. Я не думаю, што ў Еўразвязе хтосьці ўсур’ёз спадзяецца на лібералізацыю (ці дэмакратызацыю, ці мадэрнізацыю – як заўгодна гэта можна назваць) палітычнай сістэмы ў Беларусі, якую б праводзілі самі беларускія ўлады”, – кажа праваабаронца.

Паводле меркавання Стэфановіча, на бягучы момант Еўразвяз фармулюе асноўную задачу – вызваленне палітычных вязняў і змяншэнне ўзроўню рэпрэсіяў у Беларусі.

Напэўна, гэта максімум, якога на сёння можна дамагчыся.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago