Categories: Грамадства

«Правы чалавека на пальцах» пройдуць у Мінску і Віцебску

«У Беларусі парушаюцца Правы чалавека» – колькі разоў мы маглі чытаць, чуць, а можа і самі сцвярджаць гэта. Аднак як часта мы ўсведамляем, што менавіта хаваецца за гэтымі словамі? Дзе, кім і чаму парушаюцца?Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Задаецеся гэтымі пытаннямі? Прыходзьце на базавы семінар у Мінску 22 мая (серада) і пашыраны ў Віцебску 25 мая (субота).
Заяўкі на семінар у Мінску прымаюцца да 20 мая ўключна, у Віцебску – да 23 мая ўключна.

Пра што семінары?

Падчас уводнага семінара ў Мінску і пашыранага ў Віцебску мы закранём гістарычныя і філасофскія аспекты Правоў Чалавека, у якіх выпадках парушаюцца Правы Чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы пагутарым аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека – гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

У праграме семінара ў Віцебску дадаткова будзе блок, прысвечаны прававым механізмам абароны правоў чалавека і грамадзяніна. Гэта будзе асабліва карысна юрыстам і тым, хто хоча прафесійна абараняць правы чалавека.
Калі Вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы – ласкава запрашаем запоўніць заяўку!
Вядучыя праграмы – маладыя беларускія праваабаронцы – з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і абмяняюцца досведам.

Для каго праграма?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

У Мінску семінар пройдзе 22 мая (пачатак а 18.30). У Віцебску – 25 мая (арыентыровачна пачатак аб 11). Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам за дзень да мерапрыемства.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут  (абірайце неабходны горад са спісу). Дэдлайн падачы заявак у Мінску – 20 мая ўключна, у Віцебску – 23 мая.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.
Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд.

Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка
«Правы чалавека «на пальцах» – адукацыйна-асветніцкі семінар па Правах чалавека, які праходзіць на рэгулярнай аснове. Семінар з’яўляецца першым этапам Міжнароднай школы Правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Семінары ладзяцца пры падтрымцы Беларускага Хельсінкскага Камітэта , прафсаюзнай групы «Студэнцкая Рада », праваабарончага цэнтра «Вясна», «Цэнтра прававой трансфармацыі » (Lawtrend).

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте , Facebook , Twitter, Instagram .

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

16 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago