Грамадства

EOTP абвяшчае набор на навучальны курс

Маладыя людзі, якія жадаюць атрымаць досвед назірання за выбарамі і ў далейшым далучыцца да каманды назіральнікаў у Беларусі, запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» (EOTP).

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні абвяшчаюць прыём заявак на ўдзел у чарговым навучальным курсе EOTP.

Калі вы лічыце, што назіранне за выбарамі істотна для Беларусі, калі вам цікава на свае вочы пабачыць выбарчы працэс, то EOTP чакае вас.

Абраныя ўдзельнікі пройдуць двухэтапны інтэнсіўны навучальны курс у Вільні, распрацаваны выбітнымі айчыннымі і замежнымі даследчыкамі і палітолагамі. Па паспяховым сканчэнні курса ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ.

Першая частка курсу пройдзе 1–5 кастрычніка.

Пасля першай часткі навучання слухачы курса возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на другую частку курса і яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Патэнцыйныя кандыдаты ад няўрадавых арганізацый (НДА)/палітычных партый павінныя:

мець ад 18 да 35 гадоў (абавязкова);
запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
займець рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: мы самі кантактуем з асобай, якая Вас рэкамендуе, таму дасылаць папяровую рэкамендацыю не трэба;
прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі, цікавіцца назіраннем (абавязкова);
з’ўляцца сябрам няўрадавай арганізацыі ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);
мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);
пагадзіцца з правіламі ўдзелу ў праекце (абавязкова);
быць гатовымі далучыцца да групы назіральнікаў ад праекту на бліжэйшыя мясцовых выбарах у Беларусі (абавязкова).
размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (пажадана).

Крытэры адбору:

якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.

Патэнцыйныя кандыдаты з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту павінныя:

мець ад 18 да 35 гадоў (абавязкова);
запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
займець рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: мы самі кантактуем з асобай, якая Вас рэкамендуе, таму дасылаць папяровую рэкамендацыю не трэба;
прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі, цікавіцца назіраннем (абавязкова);
з’ўляцца сябрам няўрадавай арганізацыі ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);
мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);
пагадзіцца з правіламі ўдзелу ў праекце (абавязкова);
быць гатовымі далучыцца да групы назіральнікаў ад праекту на бліжэйшыя мясцовых выбарах у Беларусі (абавязкова).
размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (пажадана).

Крытэры адбору:

якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
актыўная грамадская пазіцыя цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
акадэмічная паспяховасць.

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 9 чэрвеня 2013 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 9 чэрвеня разглядацца не будуць. Выніку адбору будуць абвешчаныя пасля 20 чэрвеня. Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на [email protected].

Крыніца: eotp.info

Пакінуць адказ