“Дзедзіч” запрашае на семінар “Let’s Know Your Rights!” у Вісле

АРР “Дзедзiч” запрашае маладых людзей з Берасцейскай вобласці ўзяць удзел у моладзевым абмене, які мае на мэце паглыбленне прававых ведаў. Мерапрыемства адбудзецца ў ваколіцах г. Вісла (Польшча) з 18 па 25 жніўня 2013.

Падчас праекту каля 30 маладзёнаў з чатырох краін (Беларусь, Украіна, Партугалія, Польшча) будуць працаваць і адпачываць разам.

Моладзевы абмен “Let’s Know Your Rights!” існуе, каб садзейнічаць разуменню сярод моладзі ў Еўропе.

Больш таго гэты праект накіраваны на прадухіленне беспрацоўя і дзейнічае супраць сацыяльнай ізаляцыі. Праект будзе праходзіць у Вісле (Польшча) 18-25 жніўня 2013 г. (7 рабочых дзён).

Падчас семінара будуць выкарыстоўвацца метады нефармальнай адукацыі, такія як: семінары, сустрэчы з экспертамі, гульні, праца ў групах. Праект накіраваны на павышэнне ўдзелу моладзі ў мясцовым самакіраванні.

Праект будзе выдатнай нагодай для паляпшэння індывідуальных здольнасцяў удзельнікаў і для пашырэння кругагляду.

Умовы удзелу:

Удзел у праекце бясплатны. Арганізатары аплочваюць 100% выдаткаў на пражыванне і харчаванне, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд па тэрыторыі Польшчы. Удзельнікі пакрываюць толькі кошт праезду ад месца пражывання да Тэрэспаля, а таксама 30% кошту праезду ад Тэрэспаля да Віслы (каля 3 даляраў).

Віза для ўдзельнікаў праекта вырабляецца бясплатна. Удзельнікі аплочваюць толькі медыцынскую страхоўку (~ 3 даляры).

Для удзелу ў праекце запрашаюцца актыўныя, неабыякавыя, камунікабельныя маладыя людзі з Берасцейскай вобласці, якія валодаюць хаця б на пачатковым узроўні польскай або ангельскай мовамі.

Узрост удзельнікаў: 18-25 гадоў.

Усё, што трэба зрабіць – запоўніць анкету, адаслаць яе не пазней за 13 чэрвеня 2013г. на адрас: dzedzich@tut.by і чакаць вынікаў адбору.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам выраб бясплатнай аднаразовай візы, пражыванне і харчаванне падчас праекту,

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: dzedzich@tut.by не пазней за 13 чэрвеня 2013г.

Анкета-заяўка на ўдзел у праекце “LET’S KNOW YOUR RIGHTS!”.

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Skype:
9. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1” да “5”):
10. Наяўнасць дзейснай візы шэнген на перыяд з 08 па 15 мая 2013г. (так/не):
11. Асаблівыя патрабаванні (вегетарыянец і інш.):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
4. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
5. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскіх арганізацыях – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
6. Як Вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
7. Чаму Вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
8. Вашы чаканні ад удзелу ў гэтым праекце?

Чакаем заявак на адрас dzedzich@tut.by да 13 чэрвеня!!!

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

11 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago