Categories: Грамадства

З-за самаўпраўства ЖКГ у інваліда адключылі электрычнасць

Інвалід трэцяй групы, сябра Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Леўчанка з Белаазёрска ужо больш 2 месяцаў жыве без электрычнасці.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”, зламысніка, які абрэзаў яму святло і акуратна заматаў электрапровад ізалентай, пракуратура Бярозаўскага раёна, па заяве Леўчанка, не знайшла. Хаця спачатку жыллёва-камунальная гаспадарка адказнасць за адключэнне брала на сябе, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў, да якога Леўчанка звярнуўся за дапамогай.

Пасля ўмяшальніцтва  пракуратуры, калі зразумелі, што зрабілі промах, аргументуючы адлючэнне запазычанасцю, якой не было – пайшлі ў адказную. Маўляў, хто адрэзаў, не ведаем, але падключаць не будзем, бо Леўчанка мае запазычанасць за кватэру ў 900 тысяч рублёў. Хаця, па дамове з ЖКГ, Леўчанка пачаў пагашаць запазычанасць. З пенсіяй у непоўных 900 тысяч рублёў, адразу зрабіць гэтага не можа.

На нядаўнім агульнагарадскім сходзе дырэктар Белаазёрскага ЖКГ Ігар САЛІТА у прысутнасці раённых чыноўнікаў паабяцаў гэтае пытанне вырашыць за 3 хвіліны, калі Леўчанка звернецца да яго асабіста.

Пры асабістай сустрэчы 40 хвілін сп. Саліта прысвяціў выхаваўчай працы: даказваў Леўчанку, які дрэнны БНФ (хаця малады чалавек не мае адносінаў да гэтай партыі). Затым сказаў, што толькі пасля пагашэння запазычанасці электрычнасць будзе падключана. Не прынята было да ўвагі, што Леўчанка паўгады праляжаў у бальніцы з цяжкім дыягназам, лекі, якія ён ужывае, трэба трымаць у халадзільніку, не кажучы ўжо пра прадукты.

Па словах Лазарэнкава, заявы пра самаўпраўства кіраўніцтва ЖКГ рыхтуюцца ў суд і пракуратуру Брэсцкай вобласці.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago