Эксперты прэзентавалі кнігу, асноўныя прапановы якой — трэба больш акадэмічнай, кадравай і арганізацыйнай свабоды ва ўніверсітэтах.
Аўтары кнігі аналізуюць сучасны стан беларускай вышэйшай адукацыі і прапануюць змены, якія наблізяць адукацыю да еўрапейскай. Пра гэта падчас прэзентацыі распавёў адзін з аўтараў, сябра Грамадскага Балонскага камітэту Беларусі Уладзімір Дунаеў:
Дунаеў: “Ёсць нямала сведчанняў, што якасць адукацыі ў Беларусі кепская. Пра гэта сведчыць і даклад Сусветнага банку. Трэба шукаць мадэлі перабудовы для вышэйшай адукацыі. У гэтым плане тое, што зроблена ў еўрапейскай прасторы адукацыі, для нас каштоўна”.
Публікацыя белых кніг – тэматычных зборнікаў, прысвечаных стану адукацыі ў постсавецкіх краінах, стала ўжо звыклай з’явай у нашых суседзяў. У Беларусі такая спроба робіцца ўпершыню. У беларускай Белай кнізе аўтары паспрабавалі даць дэталёвы аналіз стану і перспектыў далучэння беларускай вышэйшай школы да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі (Балонскага працэсу).
У 2012 г. спроба ўступлення Беларусі ў ЕПВА скончылася няўдачай. Саміт міністраў адукацыі краін-членаў ЕПВА не стаў разглядаць заяўку беларускага Міністэрства адукацыі з-за таго, што наша вышэйшая школа пакуль не адказвае патрабаванням да кандыдатаў на далучэнне да Балонскага працэсу. У адказе Балонскага сакратарыята адзначалася, што галоўнай перашкодай на шляху да ЕПВА з’яўляецца канфлікт беларускіх і еўрапейскіх акадэмічных каштоўнасцяў. Перш за ўсё, гэта тычыцца становішча спраў з акадэмічнай свабодай, узроўнем інстытуцыянальнай аўтаноміі і ўдзелам студэнтаў у кіраванні вышэйшай адукацыяй. Паколькі прызнанне асноватворных каштоўнасцяў, мэтаў і кірункаў адукацыйнай палітыкі ЕПВА з’яўляецца умовай ўступлення краіны ў Балонскі працэс, вырашана даць Беларусі час для мадэрнізацыі вышэйшай школы і вярнуцца да беларускага пытання на саміце міністраў адукацыі ў 2015 г.
Гэтая Белая кніга з’яўляецца вынікам калектыўнай працы экспертаў Грамадскага Балонскага камітэта, які прадстаўляе сабой пляцоўку для камунікацыі і каардынацыі намаганняў розных НДА і незалежных экспертаў, накіраваных на садзейнічанне рэфармавання беларускай вышэйшай адукацыі.
Акрамя таго, аўтары зборніка прапануюць унесці змены ў Кодэкс аб адукацыі.
Кніга даступная на сайце bolognaby.org, а дакладней спампаваць можна па прамой спасылцы тут. Яна і іншыя напрацоўкі экспертаў будуць накіраваныя ў Міністэрства адукацыі.
Паводле euroradio.fm і bolognaby.org
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…
А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…