Categories: Грамадства

Зміцер Дашкевіч: “Я працягну сваю грамадска-палітычную дзейнасць”

Былы палітвязень даў першую прэс-канферэнцыю пасля свайго вызвалення. 

Зміцер Дашкевіч разам са сваім паплечнікам Эдуардам Лобавым быў арыштаваны за дзень да Плошчы, 18 снежня 2010 года. У двары жылога дома па вуліцы Панамарэнкі ў Мінску яны нібыта збілі двух чалавек. На судзе так ніхто і не змог убачыць гэтых людзей, якія выдавалі сябе за беспрацоўных. Яны хаваліся ў суседнім пакоі і давалі паказанні праз прычыненыя дзверы.

Дашкевічу далі 2 гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму, а Лобаву — 4 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па заканчэнні двухгадовага тэрміну ў Глыбоцкай калоніі адбыўся закрыты суд, дзе Дашкевіч быў прызнаны вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго да году пазбаўлення волі. Апошні год маладафронтавец адбываў пакаранне ў Гродзенскай турме. 28 жніўня яго вызвалілі, але за ім ўсталяваны прэвентыўны нагляд. “Таму гэта ўмоўная “свабода”, – кажа актывіст. – У любы момант мяне могуць ізноў закінуць у турму”.

Афіцыйна Зміцеру Дашкевічу прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні толькі аднойчы, калі ён сядзеў у Горках. “Начальнік запрасіў да сябе і прапанаваў напісаць прашэнне аб памілаванне, паабяцаўшы, што выпусцяць на волю. Але я адмовіўся”, — распавёў актывіст.

Аднак неафіцыйных прапановаў напісаць прашэнне было шмат. Невядома толькі, ці гэта была ініцыятыва турэмнага начальства, ці загад зверху.

Разам з тым, Дашкевіч не асуджае тых палітыкаў, якія ўсё ж напісалі прашэнне аб памілаванні. “Не ў тым справа: пісаў ці не пісаў, а ў тым, што далей робіць чалавек, якаяў  яго пазіцыя і чым ён займаецца, – пракаментаваў актывіст і дадаткова адзначыў пра экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня Саннікава: – Так, як за Саннікава, не браліся ні за кога, за выключэннем, відаць, Захаранкі, Красоўскага, Завадскага, якіх ужо няма ў жывых”.

Лідар “Маладога фронта” адзначыў, што плануе надалей працягнуць сваю грамадска-палітычную дзейнасць.

Крыніца: spring96.org

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 гадзіны ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago