Categories: Грамадства

Арганізатары семінару «Правы студэнтаў простай мовай» запрашаюць да ўдзелу

У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе якасці, ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Заяўкі прымаюцца да 25 верасня ўключна. Спяшайцеся – колькасць месцаў абмежавана!

Пра што семінар?

У першай частцы семінары мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы чалавека і Правы студэнтаў, а таксама якім чынам можна іх абараняць.

Другая частка семінара цалкам прысвечана Правам студэнтаў, механізмам іх абароны і дыскусіі пра сапраўднага студэнта.

Акрамя гэтага мы паразважаем аб студэнцкай супольнасці і ўніверсітэце: якімі яны павінны быць і што мы можам зрабіць для гэтага. Паспрабуем разабрацца, якія асноўныя праблемы ёсць у студэнтаў і як іх можна вырашыць.

Вядучыя семінара – маладыя беларускія праваабаронцы і актывісты студэнцкіх арганізацый.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца студэнты беларускіх ВНУ і моладзь.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе ў Мінску 28 верасня 2013 (субота) арыентыровачна з 11.00 да 17.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена адабраным удзельнікам.

Анлайн-заяўку можна запоўніць тут да 25 верасня уключна.

Увага! Запаўняючы анкету, вы пагаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары.

Таксама звярніце ўвагу, што мы не маем магчымасці кампенсаваць праезд для іншагародніх удзельнікаў.

Дадатковыя магчымасці для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне правам чалавека і правам студэнтаў, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Семінар «Правы студэнтаў простай мовай» ладзяцца прафсаюзнай групай «Студэнцкая Рада» і камандай адукацыйнай праграмы «Правы чалавека «на пальцах».

Крыніца: spring96.org

 

Marta

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago