Categories: Грамадства

Трэці аргумент супраць смяротнага пакарання – рэлігійны

Трэці фільм Віктара Трацякова з шэрагу “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” – рэлігійны: “Чалавек не мае права забіраць Жыццё іншага чалавека, якое даў Бог”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пра смяротнае пакаранне с пункту гледжання хрысціянскай этыкі разважаюць праваслаўны святар Аляксандр Шрамко, ксёндз Мікалай Ціхановіч і рэлігіязнаўца, сябра Хельсінкскага Камітэту Віктар Адзіночанка.

У фільме скарыстаныя кадры з 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання ў Мадрыдзе (чэрвень 2013 года), кадры з Музею генацыду (Вільня), а таксама з камеры смяротнікаў у мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.    Таксама цытуецца пасланне Папы Рымскага Францішка да 5-га Сусветнага Кангрэсу супраць смяротнага пакарання:  “Пакаранне смерцю павінна быць замененае на іншае, якое бы прадугледжвала шанец  для злачынцы задумацца над  сваімі  правінамі і выправіцца, а нявіннаму падаравала бы надзею на справядлівасць”.

Гэты фільм быў прэзентаваны на 3-м Беларускім праваабарончым форуме, які праходзіць зараз у Вільні на панэлі  супраць смяротнага пакарання і быў з цікаўнасцю сустрэты яго ўдзельнікамі. Рэжысёр фільма Віктар Трацякоў паведаміў, што “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання” , – гэта вынік супольнай працы дакументалістаў і праваабаронцаў, якая пачалася ў 2010 годзе з фільма “Прычына смерці – прочырк”, прысвечанага тэме нявыдачы целаў пакараных смерцю.”

Крыніца: spring96.org
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago