Сапраўды, беларускае Палессе славіцца працавітымі жыхарамі з самабытнымі сямейнымі традыцыямі і святамі, вялікімі дзеячамі зямлі беларускай, дзяўчынамі-прыгажунямі з доўгімі валасамі і, канешне, непаўторнай прыродай. Напоўнена палеская зямля шыракалістымі і іглічнымі лясамі, доўгімі рэчкамі і азерамі.
Хто хоць жменяй зямлю носіць, той уздвігне гору.
Напалеон Орда
Першы прыпынак – вёска Варацэвічы (Іваноўскі раён, Брэсцкая вобласць). Нарадзіўся ў гэтай вёсцы вялікі мастак, музыкант, кампазітар і педагог Напалеон Орда. Сёння мястэчка мае сваю карцінную галерэю, прысвечаную беларускаму і польскаму дзеячу. У 2011 годзе вёсцы быў прысвоены герб. У сапраўдны момант герб вырабляецца.
Моманты-цікавасці жыцця Орды:
Варацэвіцкая карцінная галерэя мае толькі ксеракопіі прац Напалеона Орды, а арыгіналы захоўваюцца ў Варшаве. З 2010 года ідзе праца па аднаўленню радавога маёнтка сям’і Орда.
Другі прыпынак – Янаў-Палесскі. У цэнтры горада можна ўбачыць помнік беларускаму дзеячу Напалеону Орда. Таксама ў Янаве есць каталіцкі храм – Крыжаўзвіжанскі касцёл 1848 году. Заступнікам касцёла быў Андрэй Баболя.
Гістарычная замалёўка А.Баболі: быў езуітам, таму яго асноўная дзейнасць на тэрыторыі Беларусі – вяртанне людзей, якія зышлі ў іншыя рэлігіі, да каталіцтва. Калі службоўцы Багдана Хмяльніцкага (праваслаўныя) прыйшлі на беларускія землі, тады мясцовы жыхары зараз жа здалі святара Бабулю, які навязваў ім каталіцтва. Недалёка ад касцёла Андрэя “разарвалі” хмяльніцкія службоўцы. Ён памер як пакутнік. Калі праводзілі эксгумацыю, зразумелі, што цела абсалютна не пашкоджанае. І тут пытанняў не было Андрэй Баболя – святы.
Калі заходзіш у касцёл, чамусьці адчуваеш лёгкасць і бяспеку, бачыш прыемныя твары светароў і старой бабулі, якая прадае календары і свечкі. Янаўскі касцёл выглядае унутры вельмі скромна. Па ўсім перыметры – малюнкі крыжаўзвіжэння. Дзве клапатлівыя бабулі гатавалі трон для вянчання і заклікалі паглядзець на гэты абрад.
Янаў сустрэў і правеў вяселлем каля дома культуры. Хтосьці з натоўпу выкрыкнуў: “загадвайце жаданне, маладыя ідуць”.
Трэці прыпынак – вёска Бездзеж (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць). Назва вёскі звязана з хлебам, а дакладней з “дзяжой” – месца, дзе замешвалі тэста.
Бездзеж вядомы сваім этнаграфічным музеем, фальклорнымі калектывамі, і царква з касцёлам “Насвяцейшай Тройцы”.
Андрэй, экскурсавод музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”, распавядае на беларускай мове. Як высветлілася потым, ён адзіны з вёскі, хто гаворыць па-беларуску, акрамя настаўніц беларускай мовы ў школе.
Цікавасці музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок”:
У Андрэя есць памочніца, якая паказвае як выпрадалі ніткі для фартуха ці ручніка ў тыя гады. Кожны наведвальнік можа дапамагчы жанчыне па жаданню. Высветлілася, сучаснай дзяўчыне зусім нялёгка зматаць з шэрсці ніткі. Як кажа Андрэй:
“Нітку, дзеля трапкі, і я выпраду. А нітку, з якой потым можна зрабіць фартух ці ручнік, такой тонкасці, гэта, канешне, складана. Трэба мець вопыт і майстэрства.”
Фартухі есць ад самых простых, без вышыўкі, да самых каляровых. Усе залежала ад свята. На вяселле маладая сама вышывала свае адзенне і так, каб адрознівалася ад іншых. Хацелася быць самай прыгажэйшай і лепшай нявестай.
Таксама есць частка музея пад адкрытым небам, дзе наведвальнікі могуць пазнаёміцца з сялянскімі прыладамі працы, жывёламі і птушкамі. У музея есць жывёльны двор – трусы і качкі.
Смачныя дранікі і напой з траваў – невялічкая прыемная дэгустацыя для наведвальнікаў музея. Як кажуць, інтэрактыў.
Чацверты і апошні прыпынак – аграгарадок Моталь.
Чаму назва Моталь? Адна версія – было лета, жыхары сядзелі на беразе Ясельды і разважалі як назваць. У гэты год было шмат матылёў, вырашылі, што знак божы і назвалі Моталь.
Другая версія – аграгарадок стаіць на купе азёраў і было шмат рыбы, якая была асноўным прыбыткам. І назва пайшла ад матыля, на якога ловяць рыбу.
З гісторыі аграгарадка:
Мотальскі музей народнай творчасці сустракае з сапраўдным інтэрактывам у выглядзе мотальскага ансамбля. Па жаданню гасцей ансамбль можа спяваць ў кожнай зале ці можна замовіць сапраўдны канцэрт.
Мясцовая жыхарка Марыя Дым’янаўна Кузюр (86 гадоў) распавяла як жылося ў яе час:
“вельмі шанавалі святы – Каляды, Пасха, Тройца і Яблачны Спас;
на вяселле спачатку ішлі да нявесты, потым – да жаніха;
танцавалі польку, кракавяк і вальс;
на вяселле на стале былі картопля, сушанае мяса, агуркі і капуста;
летам хадзілі босыя, а зімой ужо шылі абутак;
на вяселле ішлі толькі блізкія і старыя, маладых амаль не было;
за год святкуюць 3 Дзядоў: першыя Дзяды – перад Міхайлам, другія – перад Вялікаднём і трэція – перад Тройцай.”
Сама Марыя Дзям’янаўна выйшла замуж каля 15 год. Галоўнай у сям’і была свякроў.
Мотальскія жыхары рады гасцям. Гатовыя падзяліцца сваім словам, шчасцем, радасцю і добрым настроем. Кажуць, што жывем добра, печ тапіць, карову даіць, жыта жаць, ткаць адзенне і бяліць не трэба, усе гатовае зараз.
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Фотаздымкі: Таццяна Гендэль
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Імя пакутніка - Андрэй Баболя. Ніякая ён не бабуля :)
Плюс святары ўсё ж праз Я.
Надзвычай файны артыкул, вельмі цікава і падрабязна апісана, як яшчэ раз э'ездзіла!))
Дзякуй:)