Грамадства

Брэст: дэпутатаў бяруць пад “Народны кантроль”

Грамадскія актывісты распачалі кампанію “Народны кантроль”, у рамках якой даслалі лісты дэпутатам мясцовага ўзроўню, дзе са спасылкай на Закон “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў” просяць іх даць справаздачу за перыяд выканання дэпутацкіх абавязкаў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў актывіст грамадзянскай ініцыятывы Юрый Жыдовіч, дэпутаты мусяць быць падсправаздачныя сваім выбаршчыкам, і таму натуральна, каб інфармацыя аб іх непасрэднай дзейнасці была адкрытай. “Да нас неаднаразова звярталіся грамадзяне з пытаннямі аб тым , як можна даведацца , якую працу зрабіў дэпутат мясцовых Саветаў і наколькі сумленна ён вынковаў свае абавязкі, – кажа Жыдовіч. – Гэта заахвоціла нас напісаць лісты народным абраннікам і асабіста задаць ім гэтае пытанне , каб потым данесці да ведама выбаршчыкаў , што ж на самай справе рабілі дэпутаты”.

У дасланых лістах ўтрымліваюцца пытанні пра тое, колькі разаў дэпутаты ладзілі сустрэчы з выбаршчыкамі, у якой форме адбываліся справаздачы, а таксама якім чынам народныя абраннікі абвяшчалі грамадзян пра месца , дату і час правядзення справаздачы.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ