Музыка

Новы альбом “Мы застанемся!” ад SCIANA

Ужо ў гэтыя выходныя, 16 лістапада, берасцейскі гурт SCIANA прэзэнтуе новы альбом “Мы застанемся!” на пляцоўцы ўжо роднага рок-клубу “1 мая” а 19-й гадзіне.

За некалькі дзён да імпрэзы дырэктар гурта Зміцер Назараў падзяліўся з чытачамі Дзедзіча свежымі навінамі. На пытанне, чаму прысвечаны новы альбом гурта, Зміцер адказаў сур’ёзна і па-філасоўскі:

“Абавязкова прысвячаць працу чамусьці? Але калі б прысвячаўся – то выключна нам самім, як помнік упартасці, прыхільнасці абранаму шляху і пэўным жыццёвым прынцыпам.”

Таксама дырэктар адзначыў, што ў складзе SCIANA адбудуцца змены:

“Зараз мы супрацоўнічаем з крутым электроншчыкам SKLF Валерам Сакаловым. Гэта прадвызначае новае гучанне і новы кірунак творчасці. Далей будзе толькі лепей.”

У берасцейскай публіцы ёсць магчымасць набыць квіткі са зніжкай. Для гэтага патрэбна мець квіток з Men’s Fest 2013.

Кошт квітка са зніжкай – 40 000 бел.руб.

Кошт звычайнага квітка – 50 000 бел.руб.

Даведка: SCIANA – беларускі гурт альтэрнатыўнай музыкі. Год заснавання 1999. Стыль музыкі разнастайны – ад панку да джазу (раней), а зараз больш эксперыментальны рок. На сёняшні дзень гурт выпусціў два беларускамоўных альбома: “Рыфмы лёсаў” (2002) і “Кропка вяртання” (2010). Таксама 2003 год быў паказальным для гурта – перамога на фэсце “Басовішча”. На песню “Можна быць” у 2004 годзе быў зняты кліп.

Склад гурта:

  • Павел Прохараў – вакал, гітара.
  • Андрэй Клімус – басгітара.
  • Валерый Сакалоў – клавішы (у гурце з лета 2012 года).
  • Аляксей Кузняцоў – барабаны

Гурт абяцае, што акрамя новых гукаў берасцеец пачуе і вядомые, родные кампазіцыі. Заяўлены гурт “TerraKod” (Берасце) не зможа прыняць удзел у канцэрце.

Суполка канцэрта “Укантакце”: http://vk.com/sciana_brest

Каб пазнаёміцца бліжэй з творчасцю гурта, прапануем Вам некалькі знакамітых гітоў:

[audio:https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2013/11/Sciana-BY_UA.mp3|titles=Sciana-BY_UA] [audio:https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2013/11/Sciana-Kalyhanka.mp3|titles=Sciana-Kalyhanka]

Аўтар: Наталля Гарайкіна

Фота: Васіль Брух

Пакінуць адказ