Categories: Наша Мова

“Мова дзеткам” у Кобрынскай дзіцячай вёсцы

21 снежня  ў Кобрынскай дзіцячай вёсцы  пры падтрымцы групы творчых калектываў у рамках праекта «Мова дзеткам» адбылося дзіцячае свята «Беларуская хвілінка».

У праграме прымалі ўдзел рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі ” Alba Ruthenia ” і дамы танцавальнага калектыву « Сярэднявечная паляна» . Дзеці акунуліся ў эпоху Беларускага сярэднявечча з рыцарамі , прыдворнымі дамамі і старажытнай музыкай. У зале панавала неапісальная атмасфера рыцарскіх турніраў , упрыгожаная дзіцячым смехам . Але, як не дзіўна, спаборнічалі не рыцары , а дзеці. Іх зброяй было валоданне беларускай мовай.

Вялікая колькасць конкурсаў і віктарын не пакінула ні аднаго дзіцяці без падарунка. Усе жадаючыя маглі прымерыць частку рыцарскай амуніцыі , патрымаць у руках мячы , шчыты і зрабіць фота на памяць . Самыя актыўныя дзеці і бацькі былі ўзнагароджаныя медалямі і граматамі з рыцарскай клятвай на роднай мове,  пазнавальнымі і салодкімі падарункамі.

У завяршэнне праграмы на спартыўнай пляцоўцы для дзяцей зладзілі фаер -шоў і рыцарскі паядынак.

Сэнс сустрэчы заключаўся ў тым, каб у забаўляльнай форме патлумачыць бацькам і іх дзеткам, што беларуская мова – гэта мілагучная і прывабная мова, на якой варта размаўляць з самага дзяцінства. І што  на беларускай мове вабіць час таксама прыемна і карысна.

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

14 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago