Categories: Наша Мова

Лепшы дызайн паштоўкі ў студэнта-маркетолага

На фінішы першы конкурс у межах кампаніі “Наша мова”. Да 4-га лютага ўсе творчыя і нятворчыя берасцейцы мелі магчымасць даслаць сваю паштоўку на тэму “Кахай па-беларуску” з беларускім прызнаннем у каханні.

У суполцы “Наша мова” з 5-га па 9-е лютага праходзіла адкрытае галасаванне. На электронны адрас кампаніі harugvabrest@gmail.com  прыйшло 5 заявак з самаробнымі паштоўкамі.

Адразу ў першыя дні галасавання былі вызначаны відавочныя лідары – Яўген Ангалюк і Вольная Люся.

Вось як былі размеркаваны галасы:

Вольга Ярмолік: паштоўка “Люблю сціскаць твае далоні” – 16 галасоў.

Вольга Татуйка: паштоўка “Ты мая котка” – 26 галасоў.

Раман: паштоўка пра выдр – 31 голас.

Ігар Царук і Марына Палівода: паштоўка “Каханне” – 39 галасоў.

Вольная Люся: паштоўка “У кахання няма мяжы” – 104 галасы.

Пераможца конкурсу студэнт БрДТУ – Яўген Ангалюк, які набраў 132 галасы за паштоўку “Кахаю цябе”.

Яўген Ангалюк 

Карэспандэнтка АРР “Дзедзіч” паразмаўляў з маладым берасцейскім талентам.

Дзедзіч: Чаму галоўным героем паштоўкі стаў снегавік?

На момант пачатку конкурсу былі дастаткова сур’ёзныя маразы і было шмат снегу. Быццам невялікая часцінка цяпла сярод марозных дзён – снегавік з сэрцам у далонях. Сёння, шчыра кажучы, не думаў, што ад снега застануцца толькі лужы.

Памочнікамі Яўгену выступілі графічны планшэт і веды з часоў вучобы ў класе з мастацкім ухілам

Малюю часцей за ўсё аўтамабілі і пейзажы, часам індустрыяльны пейзаж. Людзей не малюю, не ведаю як.

Яўген вучыцца на эканамічным факультэце на маркетолага. На пытанне, чаму не звязаў жыццё з прафесійным мастацтвам, студэнт адказвае:

Мне ад дому да ўніверсітэту ісці 5 хвілін, гэтым сябе суцяшаю. Ехаць у другі горад не было жадання і сродкаў. Насамрэч не было моцнага жадання.

Фотаздымач – лепшы сябар за аловак ці акварэлі

Дзедзіч: Ты размаўляеш па-беларуску ў жыцці?

На жаль, але не. Мае веды абмежаваныя. Паважаю нашу мову і людзей, якія вольна могуць размаўляць на ёй.

Дзедзіч: Як ты лічаш, чаму наша моладзь не размаўляе на мове ў жыцці? Можа, баяцца?

Людзі залежаць ад чужога меркавання, як бы яны ні аднекваліся. Можа баяцца, што хтосьці нядобра зыркне.

У вольны час ад вучобы Яўген здымае вяселлі. Кажа, што гэта больш хобі, чым праца.

Нагадваем, паштоўка пераможца будзе надрукавана ў колькасці 1000 асобнікаў. У Дзень усіх закаханых, 14 лютага, актывісты і студэнты, сябры “Харугвы”, АРР “Дзедзіча” і БГМГА “Аазіс” будуць раздаваць паштоўкі на вуліцах Берасця, канцэртах і мерапрыемствах.

Сябры, ужо на чарзе другі конкурс ад кампаніі – “Берасцейскі ВЕРШнік”. Пасля свята пазнаёмім Вас з умовамі конкурсу.

Кахайце ўсім сэрцам і душою!

Прэс-служба АРР “Дзедзіч”

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

12 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago