Categories: Грамадства

«Правы чалавека «на пальцах» у Брэсце 12 красавіка! Такому не вучаць на юрфаку!

Правы Чалавека — што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы — гэта не апазіцыя? Як абараніць грамадскі інтарэс? Падавайце заяўкі! Дэдлайн 10.04 уключна.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Пра што праграма?

Падчас семінара мы пагутарым пра гісторыю і ідэі, на якіх грунтуюцца Правы Чалавека. Зразумеем, калі нашы правы парушаюцца, а калі не і якія існуюць механізмы іх абароны.
Таксама мы паразважаем аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што Правы Чалавека — гэта вельмі канкрэтныя рэчы.

Дзе і калі адбудзецца?

Семінар пройдзе 12 красавіка 2014 (субота) ў Брэсце з 11 да 17 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Анлайн-заяўку запаўняйце тут .

Дэдлайн падачы заявак 10 красавіка 2014 уключна.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя да 35 гадоў уключна, незалежна ад сацыяльнага становішча, веравызнання і г.д.

Увага! Пры запаўненні анкеты вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд, а таксама просім забяспечыць сабе харчаванне самастойна.

Бонус для ўдзельнікаў
Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

«Правы Чалавека «на пальцах» — сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Укантакце, Facebook, Twitter , Instagram, Youtube.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago