Categories: Наша Мова

За верш пра паміраючую вёску далі электронную кнігу

На фінішы другі конкурс “Берасцейскі ВЕРШнік” у межах кампаніі “Наша мова”. Да 1-га красавіка ўключна маладыя берасцейскія таленты мелі магчымасць праявіць сябе ў напісанні вершаў. Галоўная ўмова – пішам толькі на беларускай мове пра любоў да роднага краю, прыгажосць і непаўторнасць беларускай прыроды і зямлі.

У суполцы “Наша мова” з 4-га па 8-е красавіка праходзіла адкрытае інтэрнэт-галасаванне. Кожны жадаючы і зацікаўлены мог пазнаёміцца з 7-ю аўтарскімі беларускімі вершамі.

Творы талентаў Берасця зацікавілі вялікую колькасць людзей. Каля 2000 галасоў было аддана за аўтарскія вершы.
Нягледзячы на тое, што прыз адзін і гэта – электронная кніга, у конкурсе 2 пераможцы.

Сяргей Максімук з вершам “Я тут нарадзіўся” набраў 862 галасы і прыз – паездка на 4 дні ў Люблін.


А электронную кнігу атрымлівае настаўніца беларускай і замежных моў – Ірына Зорка з вершам “Радзімка”. Верш Ірыны сабраў 871 голас. Настаўніца як і Сяргей мае магчымасць паехаць на 4 дні ў Люблін.

Ірына Зорка

Карэспандэнтка АРР “Дзедзіч” паразмаўляла з беларускамоўнай настаўніцай. Ірына працуе ў школе (адпрацоўка 2 гады) і выкладае нямецкую, ангельскую і беларускую мовы.

Дзедзіч: Ірына, як даўно размаўляеш на беларускай мове?

з універсітэцкіх часоў.

Дзедзіч: Ты пісала верш знарок да конкурсу, ці ён быў раней напісаны?

Не, не для конкурсу, верш напiсаны ад усяго сэрца i прысвечаны маёй роднай вёсцы. На жаль, памiрае яна.

Вёска Ражковічы, Пружанскі раён. Моладзь паз’яджала. Засталiся тыя, каму ехаць няма куды – пенсiянеры. Таму i памiрае… Люблю часам паслухаць расповеды старажылаў аб тым, якою вёска была раней. Слухаю i ня веру. Але надзея ёсць. Кожны год прылятаюць буслы, а гэта добры знак.

Дзедзіч: Чаму вырашыла быць настаўнікам моў?

Дужа падабалася замежная мова. Але пасля адпрацоўкі хачу збегчы са школы. Мяне вабяць перспектывы гораду (смяецца).

Маладая настаўніца распавяла, што праца ў школе не падабаецца. Чаму?

Дрэнны заробак, многа непатрэбнай пiсанiны, матывацыя у дзетак нулявая, нават улiчваючы той факт, што трэба здаваць экзамен па замежнай мове. Але не ўсё так дрэнна: класнае кіраўніцтва прыносіць мне асалоду. Вельмі люблю свой 11 клас.

З творамі ўсіх аутараў можна пазнаёміцца ў суполцы “Наша мова”.

Сябры, на чарзе трэці конкурс у межах кампаніі “Наша мова”. Сачыце за навінамі ў суполцы кампаніі і на сайце “Дзедзіч”.

Аўтар: Наталля Гарайкіна

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago