Categories: Грамадства

Актывістка “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуру на мясцовыя выбаркамы

Кіраўнік гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая была кандыдатам ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па выбарчай акрузе №13, дамагаецца атрымання спісаў тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства падчас нядаўніх выбараў.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Адпаведную скаргу яна накіравала 25 красавіка ў пракуратуру Брэста. Падставай з’явілася тое, што дагэтуль Дзенісенка не атрымала адказ на пададзеныя яшчэ месяц таму ў Брэсцкую абласную і гарадскую тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі звароты, у якіх яна прасіла падаць спіс тых, хто прыпісаны да выбарчага участку №44 і прагаласаваў у хатніх умовах. “З пратаколу ўчастковай камісіі вынікае, што ў дзень выбараў, 23 сакавіка, па месцы свайго жыхарства прагаласавалі 168 чалавек, – паведаміла Людміла Дзенісенка. – На маю думку, абыйсці за некалькі гадзін такую колькасць дамоў (а выбарчы участак знаходзіцца ў раёне, дзе шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма. Таму я хачу праверыць, ці сапраўды гэтыя 168 чалавек галасавалі па месцы жыхарства, а для гэтага мне патрэбен спіс гэтых выбаршчыкаў”.

Паводле слоў Дзенісенкі, у скарзе ў пракуратуру яна паведамляе аб парушэнні мясцовымі выбаркамамі заканадаўства, якое вызначае трохдзённы тэрмін разгляду звароту з дня яго паступлення, а таксама тое, што заяўнік мае права азнаёміцца ​​з матэрыяламі, звязанымі з разглядам яго звароту. Актывістка партыі “Справядлівы свет” просіць пракуратуру правесці праверку па гэтым факце і абавязаць адпаведныя выбаркамы падаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

11 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago