Кіраўнік гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая была кандыдатам ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па выбарчай акрузе №13, дамагаецца атрымання спісаў тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства падчас нядаўніх выбараў. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Адпаведную скаргу яна накіравала 25 красавіка ў пракуратуру Брэста. Падставай з’явілася тое, што дагэтуль Дзенісенка не атрымала адказ на пададзеныя яшчэ месяц таму ў Брэсцкую абласную і гарадскую тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі звароты, у якіх яна прасіла падаць спіс тых, хто прыпісаны да выбарчага участку №44 і прагаласаваў у хатніх умовах. “З пратаколу ўчастковай камісіі вынікае, што ў дзень выбараў, 23 сакавіка, па месцы свайго жыхарства прагаласавалі 168 чалавек, – паведаміла Людміла Дзенісенка. – На маю думку, абыйсці за некалькі гадзін такую колькасць дамоў (а выбарчы участак знаходзіцца ў раёне, дзе шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма. Таму я хачу праверыць, ці сапраўды гэтыя 168 чалавек галасавалі па месцы жыхарства, а для гэтага мне патрэбен спіс гэтых выбаршчыкаў”.
Паводле слоў Дзенісенкі, у скарзе ў пракуратуру яна паведамляе аб парушэнні мясцовымі выбаркамамі заканадаўства, якое вызначае трохдзённы тэрмін разгляду звароту з дня яго паступлення, а таксама тое, што заяўнік мае права азнаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам яго звароту. Актывістка партыі “Справядлівы свет” просіць пракуратуру правесці праверку па гэтым факце і абавязаць адпаведныя выбаркамы падаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…