Categories: Грамадства

Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

Як Беларусь у межах праграмы Усходняга партнерства плануе вырашаць праблему смяротнага пакарання? Беларусь – адзіная краіна, якая захоўвае смяротнае пакаранне,  сярод краінаў, якія ўваходзяць у праграму Усходняе партнёрства. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел умерапрыемствах, якія адбыліся напрыканца красавіка ў Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства.

Распавядае Андрэй Палуда:

– Смяротнае пакаранне ў Беларусі – вельмі актуальная пытанне. Гэтая праграма ў Празе, у якой прынялі ўдзел я і маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва – Любоў Кавалёва, была вельмі насычаная. Мы ўздымалі тэму смяротнага пакарання ў нашай краіне. У нас была адкрытая сустрэча, на якую прыйшло шмат людзей. Але прадстаўнікі афіцыйнай беларускай дэлегацыі не прыйшлі на гэтую сустрэчу і не прымалі ў ёй удзел. Але сустрэча выклікала вялікую цікавасць і ў журналістаў, і ў палітыкаў, і ў грамадскіх дзеячоў. Сустрэча была праведзеная ў межах праграмы Усходняе партнёрства. І тэма смяротнага пакарання вельмі сур’ёзна гучала ў Празе, бо Беларусь уваходзіць у праграму Усходняе партнёрства і пры гэтым – адзіная краіна, якая мае смяротнае пакаранне, і гэтае захаванне смяротнага пакарання сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі.  У межах Усходняга партнёрсва абмяркоўваюцца рознага кшталту праблемы. Пры гэтым вельмі часта згадваецца, што ў Беларусі ёсць смяротнае пакаранне – выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, нягледзячы на тое, што асуджаные да смяротнага пакарання звяртаюцца ў Камітэт ААН па правах чалавека, і ёсць зарэгістраваныя звароты. Але ж смяротныя прысуды працягваюць выконваць, нягледзячы на міжнародныя дамоўленасці.

Паводле Андрэя Палуды, у Празе было шмат рознага кшталту сустрэчаў, падчас якіх грамадскія і палітычныя дзеячы цікавіліся: якім чынам можна ўплываць на сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі?

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

24 гадзіны ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago