Categories: Грамадства

Менскія ўлады забаранілі канцэрт гурту Amaroka

Чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт гурту Amaroka. Музыкам патлумачылі, што іх творчасьць можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрымізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту Amaroka плянаваўся на 5 чэрвеня. Адпаведна з правіламі, заява на яго правядзеньне была пададзена ў галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справа моладзі Менгарвыканкаму. Але ў правядзеньні мерапрыемства было адмоўлена. Адзін з арганізатараў выступу Павал Белавус намагаўся высьветліць прычыну адмовы ў размове з намесьнікам начальніка ўпраўленьня Сяргеем Мядзьведзевым.
«Чыноўнік у нашай размове спаслаўся на пункт 5 указа №257 і сказаў, што з гэтае прычыны нам ня могуць даць дазвол», – кажа Павал.

У дадзеным дакумэнце пазначана, што забараняецца правядзеньне мерапрыемстваў, якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны ці экстрымісцкай дзейнасьці, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці, здароўю насельніцтва, правам і свабодам градзян, а таксама парушаюць іншыя акты заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».
Павал Белавус кажа, што гурт Amaroka будзе дамагацца больш канкрэтных тлумачэньняў з гэтай нагоды, бо анічога з таго, што пазначана ў дакумэнце, у творчасьці музыкаў няма і блізка.

Прыблізна з гэтых жа прычынаў практычна адначасова быў забаронены канцэрт гурту Pet Nihil у Гародні.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

3 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago