Categories: Грамадства

“Мова дзеткам” завітала ў сярэднюю школу №18

8 траўня  ў сярэдней школе № 18   адбылося дзіцячае свята «Беларуская хвілінка»  пры падтрымцы групы творчых калектываў у рамках праекта БГМГА “Аазіс” – «Мова дзеткам». 

 

У праграме прымалі ўдзел рыцары клуба гістарычнай рэканструкцыі ” Alba Ruthenia ” і дамы танцавальнага калектыву « Сярэднявечная паляна» . Дзеці акунуліся ў эпоху Беларускага сярэднявечча з рыцарамі , прыдворнымі дамамі і старажытнай музыкай. У зале панавала неапісальная атмасфера рыцарскіх турніраў , упрыгожаная дзіцячым смехам . Але, як не дзіўна, спаборнічалі не рыцары , а дзеці. Іх зброяй было валоданне беларускай мовай.

Вялікая колькасць конкурсаў і віктарын не пакінула ні аднаго дзіцяці без падарунка.  Усе жадаючыя маглі прымерыць частку рыцарскай амуніцыі , патрымаць у руках мячы , шчыты і зрабіць фота на памяць. Дзяўчынкі прысядаць ў рэверанс, а хлопчыкі казалі ім кампліменты на роднай мове. Самыя актыўныя дзеці былі ўзнагароджаныя медалямі і граматамі з рыцарскай клятвай на роднай мове,  пазнавальнымі і салодкімі падарункамі.

Сэнс сустрэчы заключаўся ў тым, каб у забаўляльнай форме патлумачыць  дзеткам, што беларуская мова – гэта мілагучная і прывабная мова, на якой варта размаўляць з самага дзяцінства. І што  на беларускай мове вабіць час таксама прыемна і карысна.

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

15 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

17 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

5 дней ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 тыдні ago