Categories: Гісторыя

Конкурс плаката на тэму «Чужая вайна: Беларусь у Першай сусветнай вайне»

У 2014 годзе спаўняецца 100 гадоў ад пачатку Першай сусветнай вайны. Конкурс закліканы прыцягнуць да гэтага сумнага юбілею ўвагу дызайнераў – як студэнтаў, так і прафесіяналаў – каб праз плакат зразумець, навошта патрэбна захоўваць памяць пра гэтую вайну.

На конкурсных плакатах дызайнерам прапануецца адлюстраваць значэнне Першай сусветнай вайны для жыхароў Беларусі, Літвы і іншых сумежных тэрыторый.

На думку беларускага гісторыка Антона Астаповіча, Першая сусветная вайна істотным чынам паўплывала на Беларусь і яе жыхароў, але, нягледзячы на гэта, у публічнай прасторы тэмы, звязаныя з гэтай вайной, уздымаюцца рэдка: «Шмат хто прытрымліваецца стэрэатыпу, што Першая сусветная — гэта не нашая, а чужая вайна, якая адбывалася на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым цалкам забываюцца пра тое, што і беларусы прымалі ўдзел у гэтай вайне, што гэтая вайна моцна паўплывала на жыццё насельніцтва Беларусі — узяць масавую эвакуацыю і нават тое, што сучасную незалежнасць мы маем дзякуючы гэтым падзеям».

У межах конкурсу плануецца правесці шэраг майстар-класаў.

Ацэньваць працы будзе міжнароднае журы конкурсу. Прызавы фонд складае $1000 ($500 — пераможцу, $300 — за другое месца, $200 — за трэцяе месца). Па выніках конкурсу плануецца зладзіць у Мінску і Вільні выставу плакатаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

Працы прымаюцца да 15 чэрвеня на адрас BelarusWWI @ ehu.lt.

Фармат падачы працаў:

эл. версія плаката памерам 25 см па большым баку, 72 dpi, JPG, колеравая мадэль RGB
эл. версія плаката памерам 60х80см з разрозненнем 300 dpi, колеравая мадэль: апцыянальна.

Аўтары, якіх адзначыў Адборачны камітэт, атрымаюць пра гэта паведамленні па электроннай пошце пасля 15 чэрвеня. Далей друкаваныя асобнікі працаў, што прайшлі папярэдні адбор, трэба будзе даслаць поштай на адрас, які будзе паведамлены ў лісце. Працы, пададзеныя на конкурс, не вяртаюцца аўтарам, робяцца ўласнасцю конкурсу і могуць без паведамлення аўтарам публікавацца і экспанавацца з мэтай прамоцыі конкурсу і графічнага дызайну.

Выява з калекцыі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago