Categories: Грамадства

Мясцовыя ўлады ігнаруюць заканадаўства аб абароне правоў дзяцей-інвалідаў

Да такіх высноваў прыйшлі органы пракуратуры Брэсцкай вобласці, якія ладзілі праверку наконт выканання заканадаўства аб абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей-інвалідаў і дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.   Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Падчас праверкі выяўлена, што мясцовыя выканаўчыя органы не заўсёды прымаюць дастатковыя меры для абароны правоў такіх дзяцей, асабліва калі гэта тычыцца захадаў па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для інвалідаў. У выніку толькі пасля патрабаванняў пракуратуры былі зробленыя пандусы ў дзіцячых аддзяленнях паліклінік Драгічынскай, Столінскай, Івацэвіцкай цэнтральных раённых бальніц.

Акрамя таго, былі выяўлены недахопы ў пытаннях сацыяльнага абслугоўвання, а таксама незаконнага спагнання грошай за харчаванне дзяцей-інвалідаў падчас лячэння. Такія факты мелі месца ў Камянецкім, Бярозаўскім, Івацэвіцкім, Пружанскім, Ляхавіцкім раёнах, дзе зараз дзеці-інваліды забяспечаны бясплатным харчаваннем.

Паводле звестак камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, на тэрыторыі Брэсцкай вобласці пражывае 4506 сем’яў, якія выхоўваюць 4614 дзяцей-інвалідаў.

Крыніца:   spring96.org

 

 

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

7 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago