Categories: Грамадства

Чыноўнікі не адказваюць, ці будзе вырашана праблема дрэннага стану дарог

Яшчэ сёлета ў красавіку мясцовымі актывістамі БСДП (Грамада) і кампаніі “Гавары праўду!” былі сабраны подпісы пад зваротам у гарвыканкам адносна рамонту ўчастка дарогі, што вядзе да сярэдняй школы №10. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

З двух атрыманых адказаў ад гарадскіх уладаў жыхары Брэста так і не даведаліся, калі вырашыцца «вечная» праблема якасці дарожнага пакрыцця каля СШ № 10. Шматлікія ямы не толькі ствараюць нязручнасць для дзяцей і бацькоў, але і ўяўляюць небяспеку, бо па гэтай дарозе рухаюцца грузавыя машыны, якія дастаўляюць прадукты ў дзіцячы сад №34. Больш таго, ям з’явіліся і на тратуары, што пры недастатковым асвятленні вуліцы можа прывесці да сумных наступстваў.

З атрыманых з гарвыканкама адказаў вынікае, што згаданая дарога знаходзіцца на балансе горада як “бясхозная”, і рамонт яе — гэта пытанне “спрыяльных умоў надвор’я”. А вось тратуар ад рынку “Юбілейны” да вуліцы Крывашэіна, які вядзе праз школу №10, прыйшоў у непрыдатны стан з-за руху аўтатранспарту. Таму на паседжанні камісіі Брэсцкага гарвыканкама па бяспецы дарожнага руху было вырашана перакрыць рух транспартных сродкаў па тратуары да 1 верасня 2014 года. Аднак ці будзе пры гэтым зроблены рамонт тратуара, які знаходзіцца ў жахлівым стане і на што ў сваім звароце звярталі ўвагу жыхары Брэста, засталося незразумелым.

Адзін з ініцыятатараў збору подпісаў, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП (Грамада) і актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Ганна Канюс звяртае ўвагу на тое, што перакрыцце гэтага ўчастка дарогі можа выклікаць цяжкасці для праезду спецыянальнай тэхнікі (хуткай дапамогі, выратавальнікаў) да тэрыторыі рынку. “Навошта было ладзіць паседжанне і прымаць рашэнне пра перакрыццё ўжо перакрытага тратуара, але пры гэтым не разглядаць пытанне аб жудасным стане “безгаспадарнай” дарогі побач? Атрыманыя адказы мы плануем абскардзіць у іншых вышэйшых інстанцыях”, – паведаміла Канюс.

Крыніца: spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

11 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

13 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

6 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

2 тыдні ago