Categories: Грамадства

Мясцовым дэпутатам зноў нагадваюць пра неабходнасць справаздач перад выбаршчыкамі

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс”, якія працягваюць у Брэсце кампанію “Народны кантроль”, накіравалі ліст на імя новаабранага старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Мікалая Красоўскага.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў прадстаўнік “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч, у звароце пералічаны прапановы, якія, на думку актывістаў, дазволяць палепшыць інфармаванасць насельніцтва пра дзейнасць народных абраннікаў. У прыватнасці, ініцыятытары ліста прапануюць, каб прыём грамадзян дэпутатамі гарсавета ажыццяўляўся не па месцы іх працы, а ў адмыслова адведзеным памяшканні.

Акрамя таго, актывісты лічаць неабходным істотна палепшыць дэпутацкі раздзел на інтэрнэт-старонцы Брэсцкага гарвыканкама. “Мы прапануем, каб на сайце была размешчана інфармацыя пра тое, дзе і калі дэпутаты будуць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, а таксама якім чынам народныя абраннікі будуць рабіць справаздачу пра сваю дзейнасць перад грамадзянамі”, – распавёў Юрый Жыдовіч.

У якасці прыкладу ў лісце да кіраўніцтва Брэсцкага гарсавета дэпутатаў прыведзена інтэрнэт-старонка іх калег з Гродна, адкуль можна даведацца не толькі пра імя і прозвішча дэпутата, але і атрымаць звесткі пра месца і перыдычнасць прыёму выбаршчыкаў.

Крыніца:  spring96.org

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago