Грамадства

Мясцовае самакіраванне і падмена паняццяў

У радавога грамадзяніна, які жадае дапамагчы станаўленню чагосьці новага ў сваёй краіне “з малога”, раней ці пазней узнікне пытанне аб рэальным ужыванні сваёй думкі. Калі з арганізацыяй працы ён разабраўся, то з пытаннем выканаўчага інструменту ўсё не так гладка. Рукі дзіравыя? А можа краіна не дае…

28 чэрвеня тэма “Состояние местного самоуправления в Беларуси и перспективы его совершенствования” сабрала ў канферэнц-зале гасцініцы “Беларусь” (Брэст) небыякавых да грамадскага жыцця людзей. Спачатку былі разгледзены канстытуцыйныя дадзеныя Рэспублікі Беларусь, а пасля ажыццявілі агляд інтарэсаў і магчымасцяў грамадзян ва ўдзеле ў мясцовым самакіраванні.
Выявілася, што ў некаторых прынцыпах Беларусь не адпавядае Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання. Са слоў Андрэя Завадскага (юрыста, эксперта з “Фонда Льва Сапегі) пагаршэнне становішча прадставілася ў выглядзе “юрыдычнага вінегрэту”, які вядзе да адпрачэння ідэй дэпутатаў ад ідэй народу ў карысць магутнасці прызначанай адміністрацыі. Дакладней кажучы, ёсць блытаніна ў разуменні камітэтаў з рэкамендацыйным характарам і тымі органамі, якія рэальна ўплываюць на вынікі любой працы, праведзенай на мясцовым узроўні.
Пазіцыя РБ такая, што паняцці “кіраванне” і “самакіраванне” падменены між сабой настолькі, што аб’яднанні людзей, якія могуць змяніць штосьці ў рэгіёне задаюцца пытаннем: “Хто за што адказны?”
Не сакрэт, што сваеасаблівасці мясцовай палітыкі складаюць выяву развіцця розных сфер дзяржавы ў цэлым. Па выніку традыцыяй цяперашняй палітыкі мясцовага самакіравання з’яўляецца зварот “па дэфолту” да дзяржаўных устаноў, ігнаруючы магчымасці мясцовага самакіравання, якія лічацца рэкамендацыйнымі больш, чым яны з’яўляюцца насамрэч. Вось і вынікі…
Пазбягаючы падмены паняццяў у юрыдычным аспекце можна паспяхова пазбегнуць ціску, з-за якога звычайны чалавек, які ўмее чытаць, з дапамогай канстытуцыі і мясцовага самакіравання працягне да рэалізацыі асабістую ініцыятыву. Якая тут карупцыя, калі не для кашалька? І ці мала будзе тады ініцыятыў?
На позву дня…

Пакінуць адказ